13 лістапада вучні 5, 6, 8 класаў сталі ўдзельнікамі кіналекторыя «Пружанскі край». У ходзе мерапрыемства вучні глядзелі відэафрагменты пра горад Пружаны і Пружанскі раён, адгадвалі аб’екты па фотаздымках, працавалі з картай і статыстычнай інфармацыяй, слухалі і спявалі гімн горада Пружаны.