У аўторак, 19 верасня, вучні школы наведалі мерапрыемства, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Арабей А. Я. і прысутныя прайшлі жыццёвымі сцежкамі прадстаўніка беларускай культуры эпохі Адраджэння Ф. Скарыны, які ўвайшоў у гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном.