Мы памятаем…

   Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 10 гадзін каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.

   На мітынг прыйшлі  школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. Усім удзельнікам і гасцям мітынгу вучнямі і педагогамі школы былі прышпілены чырвона-зялёныя стужкі з яблыневымі кветкамі.

   На мітынгу з прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч. Дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна павіншавала прысутных з Днём Перамогі, выказала  словы павагі ветэранам.

   Айцец Міхаіл, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, звярнуўся да ўдзельнікаў вайны са шчырымі словамі падзякі за мужнасць і гераізм.  Ён адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.

   Вучні  школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй.  Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.

 

Добавить комментарий