У рамках Тыдня ведаў ПДР пад дэвізам «Мы — за бяспечныя канікулы!» ва ўсіх класах прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы. Класныя кіраўнікі нагадалі дзецям аб асноўных правілах бяспечных паводзін на дарозе, у дварах жылых дамоў, у салоне транспартных сродкаў, аб бяспечным кіраванні веласіпедам. Асаблівую ўвагу педагогі надалі неабходнасці выкарыстання ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, а таксама важнасці захавання правілаў пераходу праезнай часткі.