Нам мір завешчана берагчы

У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і выклікаюць найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх грамадзян. Для Беларусі такой вехай з’яўляецца дзень вызвалення сталіцы нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтая дата стала Днём Незалежнасці. Дзень Незалежнасці-гэта даніна гераізму і стойкасці беларускага народа, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, працоўнаму подзвігу тых, хто ўздымаў рэспубліку з руін, хто заклаў падмурак росквіту і дабрабыту нашай краіны. Жыхары аграгарадка Шані, людзі старэйшага пакалення і сем’і з дзецьмі прыйшлі да помніка загінуўшым аднавяскоўцам у гады Вялікай Айчыннай вайны, каб разам адзначыць Дзень Рэспублікі і вялікую гістарычную дату – 79-ю гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, каб аддаць даніну павагі салдатам і афіцэрам, якія навечна засталіся на палях бітваў, выказаць словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.

Добавить комментарий