19 мая — свята, якое яднае сучасных піянераў, дае магчымасць адчуць сябе сапраўднымі грамадзянамі Беларусі. У гэты дзень у школе прайшоў збор піянерскай дружыны, на якім усе вучні 4 класа сталі членамі ГА «БРПА». Павіншаваць нашых піянераў і пажадаць цікавай, творчай работы, добрага настрою прыйшлі члены ГА «БРСМ», бацькі і настаўнікі.