Навучэнцы 1-4 класаў здзейснілі экскурсію ў г. Бяроза

Навучэнцы 1-4 класаў здзейснілі экскурсію ў г. Бяроза. Дзеці  наведалі Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей і галерэю мастацтваў. Ва ўстанове культуры іх чакаў музейны ўрок «Гісторыя г.Бяроза і Бярозаўскага картэзіянскага манастыра». Навучэнцы пазнаёміліся з гістарычнымі знаходкамі на тэрыторыі Бярозаўскага раёна, з першымі паселішчамі, з гісторыяй узнікнення горада Бярозы, яго назвы. Экскурсія была пазнавальнай і цікавай.

Добавить комментарий