Незабыўная гульня «Зарніца-2021»

У раённай ваенна-патрыятычнай гульні прыняла ўдзел і каманда «Рытм» нашай школы. У камандзе былі самыя актыўныя, творчыя і энергічныя хлопчыкі і дзяўчынкі 5-8 класаў. За права быць лепшымі змагаліся 11 каманд раёна. Ім патрэбна было паказаць сябе ў страявой падрыхтоўцы, ваенізаванай эстафеце, у конкурсе візітовак атрада, патрыятычнай песні, пажарнай падрыхтоўцы, стральбе.

У гэтым годзе наша каманда не атрымала прызавога месца, але кожны ўдзельнік навучыўся адказваць не толькі за сябе, але і за сваіх сяброў, бо толькі разам можна прыйсці да перамогі.

 

Добавить комментарий