Са снежня 2014 года па красавік 2015 года ў раёне праводзіцца экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!». Вучні нашай школы актыўна далучыліся да ўдзелу ў гэтай акцыі.
13 лютага для вучняў 5 – 7 класаў была арганізавана інтэрактыўная гульня “У гасцях у птушак”. Вучні адгадвалі рэбусы, загадкі, выконвалі заданні, якія “прынёс бусел”, слухалі спевы птушак, абмяркоўвалі карысныя і шкодныя прадукты для птушак. Пераможцамі сталі Паляшук Андрэй, Бойдзіч Паліна і Крысевіч Яўгеній (вучні 6 класа), якія былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі.
Наведвальнікі гуртка “Юны эколаг” пад кіраўніцтвам Дзенісюк В.М. зрабілі і развесілі кармушкі ў школьным садзе, і кожны дзень вучні не забываюць папаўняць іх свежым кормам. Многія вучні вывесілі кармушкі каля сваіх дамоў.
Таксама навучэнцы нашай школы прымалі ўдзел у раённым конкурсе «Падтрымаем птушак!». У намінацыі “Лепшы інфармацыйны прадукт” прынялі ўдзел Маршалак Ганна і Карпінчык Таццяна, якія падрыхтавалі буклет “Дапаможам пярнатаму сябру разам!”. Чакаем вынікаў.