Карпінчык Таццяна і Маршалок Ганна прадставілі на раённы конкурс “Падтрымаем птушак!” у намінацыі “Лепшы інфармацыйны прадукт” свой буклет “Дапаможам пярнатаму сябру разам!” і атрымалі дыплом І ступені.
Таксама на базе нашай школы працуе аб’яднанне па інтарэсах “Юны эколаг” ЦТДМ г. Пружаны, кіраўніком якога з’яўляецца Дзенісюк Вольга Мікалаеўна. У дадзеным конкурсе яна таксама атрымала дыплом І ступені ў намінацыі “Лепшы занятак пра птушак” за распрацоўку інтэрактыўнай гульні “У свеце птушак”.
Віншуем з перамогай !!!
З мэтай прыцягнення ўвагі дзяцей да праблемы аховы і захавання навакольнага асяроддзя, павышэння экалагічнай культуры вучняў з 6 лютага па 1 сакавіка праходзіць раённы конкурс “Лепшая шпакоўня”. Вучні 7 — 9 класаў прадставілі на конкурс 3 шпакоўні.