Традыцыйна напярэдадні Новага года ў школе праводзіцца ўшанаванне прызёраў раённых і абласных інтэлектуальных конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў. Салодкія прызы ад Дзеда Мароза і Снягурачкі атрымалі больш 20-ці вучняў. Без салодкага пачастунка не застаўся ні адзін школьнік. Спонсарам мерапрыемства, як і ў папярэднія гады, выступіла ААТ «Шані-аграпрадукт».