Памяць аб Міколе Засіме не гасне з гадамі

19 лістапада — дзень нараджэння славутага паэта-земляка Міколы Засіма. У гэты дзень вучні школы былі запрошаны педагогам-арганізатарам на літаратурную гадзіну, прысвечаную жыццю і творчасці знакамітага паэта. Школьнікі ўзгадвалі цікавыя моманты творчасці літаратара,  знаёміліся з малавядомымі старонкамі яго лёсу, дэкламавалі вершы.

Продолжить чтениеПамяць аб Міколе Засіме не гасне з гадамі

Літаратурны марафон «ЧЫТАЕМ ЗАСІМА»

Пераходзьце па спасылках і далучайцеся да нас!

Літаратурны марафон «Чытаем Засіма». #чытаемЗасіма

Верш «Маладой настаўніцы» чытае дырэктар школы Ярмашэвіч Алена Мікалаеўна 16.11 .2021

 Верш «Сляды вайны» чытае бібліятэкар Шаняўской сельскай бібліятэкі Чэчка Наталля Уладзіміраўна 22.11.2021

#чытаемЗасіма

«Верш аб Пружане» чытала загадчык Шаняўскога сельскага клуба Кабрынец Таццяна Фёдараўна  24.11.2021

#чытаемЗасіма

Верш «Старасць» чытала выпускніца 2009 года Гайдукевіч Аліна Юр’еўна 27.11.2021

#чытаемЗасіма

Верш «Быць паэтам» чытаў вучань 8 класа Пекун 01.12.2021

#чытаемЗасіма

Верш «Мая любоў» чытаў старшыня Шаняўскога сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч 02.12.2021

#чытаемЗасіма

Верш » Светлай памяці бацькоў» чытаў вучань 8 класа Бармута Арцём 07.12.2021

#чытаемЗасіма

Верш «Ліст з турмы» чытала настаўніца пачатковых класаў Коверзнева Ірына Міхайлаўна 09.12.2021

#чытаемЗасіма

Верш «Заклік» чытала настаўніца гісторыі Янушка Юлія Мікалаеўна 15.12.2021

#чытаемЗасіма

Верш «Я хочу жыць» чытаў выпускнік 2001 года Ханіла Сяргей Аляксандравіч 20.12.2021

#чытаемЗасіма

Верш «Мая дачурка» чытала вучаніца 7 класа Шаламіцкая Паліна 21.12.2021

#чытаемЗасіма

Верш «Сад» чытала настаўніца пачатковых класаў Бяляева Ірына Рыгораўна 28.12.2021 

#чытаемЗасіма

Верш «Маім унукам» чытаў вучань 7 класа Гойшык Аляксей 29.12.2021

#чытаемЗасіма


Верш «Родная зямліца» чытала выпускніца 2014 года Якута Кацярына Сяргееўна 31.12.2021

# чытаемЗасіма

Верш «Сустрэча» чытала настаўніца рускай мовы і літаратуры Вашчук Алёна Віктараўна 03.01.2022

#чытаемЗасіма

Верш «Брэст» чытала выпускніца 2009 года Рымко Юлія Дзмітрыеўна. #чытаемЗасіма 13.01.2022

Верш «Выпраўляла маці сына» чытала выпускніца 2014 года Шуцюк Яўгенія Сяргееўна. #чытаемЗасіма 15.01.2022

Верш «Сын» чытала Бондар Іна Віктараўна выпускніца 2013 года. #чытаемЗасіма 19.01.2022

Верш «За Радзіму» чытаў Страдомскі Максім Васільевіч выпускнік 2013 года. #чытаемЗасіма 21.01.2022

Верш «Вясна» чытаў Кот Яўгеній вучань 7 класа. #чытаемЗасіма 25.01.2022

Верш «Вайна, вайна, прыйшла ты нечакана» чытала Кадзешка Вераніка Генадзьеўна выпускніца 2012 года. #чытаемЗасіма 26.01.2022

Верш «Сон» чытала Рамановіч Юлія вучаніца 8 класа. #чытаемЗасіма 28.01.2022

Продолжить чтениеЛітаратурны марафон «ЧЫТАЕМ ЗАСІМА»

Нашчадкі памятаюць свайго паэта-земляка

Свята захоўваецца памяць пра славутага земляка, выдатнага паэта Міколу Засіма.

У ходзе тыдня Засімаўскіх дзён малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у квэст-гульні «Мікола Засім— паэт і чалавек».

Продолжить чтениеНашчадкі памятаюць свайго паэта-земляка

Бяспека і мы

У адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху госцем школы сталі супрацоўнікі АДАІ. Старшы інспектар па АП АДАІ Пружанскага РАУС Ільяшук Д.В. правёў з навучэнцамі прафілактычную гутарку «Стань заўважным у цемры».

Прафілактычныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх класах.

 

Продолжить чтениеБяспека і мы

Кожную суботу разам

Чарговы дзень здароўя сабраў вучняў школы, якія змаглі паказаць свае фізічныя здольнасці, хуткасць, спрытнасць і ўвагу ў дасягненні новых рэкордаў.

Пачаткоўцы ўдзельнічалі ў квэст-гульні “Здароўе ў садзе і на агародзе”. Вучні 5 –7 класаў спаборнічалі ў спартыўнай гульні “Вясёлыя старты”. Інтэлектуальная гульня “Жыццё са знакам +” сабрала вучняў 8, 9 класаў, дзе яны абмеркавалі важныя пытанні прафілактыкі шкодных звычак, выканання рэжыму дня і правільнага харчавання.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Беларусь — энергаэфектыўная краіна

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі ў школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя праблемам экалогіі і энергазберажэння. На занятках па энергазберажэнню школьнікі адкрывалі сакрэты лямпачкі, падарожнічалі з Фіксікамі, малявалі малюнкі, удзельнічалі ў творчых майстэрнях, шукалі шляхі выхаду са складанага энергетычнага становішча.

Продолжить чтениеБеларусь — энергаэфектыўная краіна

#МОЙПУТЬВСПОРТ

З 1 верасня 2021 года ва ўстановах адукацыі і спорту рэалізуецца Праект «#МОЙПУТЬВСПОРТ».

Другі этап Праекта стартаваў 2 кастрычніка і працягнецца да 15 студзеня 2022 года.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце http://waytosports2021.bitrix24site.by и Инстаграм @way_to_sports.

положение-мой-путь-в-спорт.pdf

Продолжить чтение#МОЙПУТЬВСПОРТ

Заўсёды ў памяці

Члены ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у аперацыі «Абеліскі» і навялі парадак на месцы  дыслакацыі  партызанскага атрада імя Чкалава, на месцы гібелі  генерала Бахарава, у памятнага месца на радзіме Р. Шырмы.

Продолжить чтениеЗаўсёды ў памяці