Разам нам цікава

У шосты дзень пачаткоўцы прынялі ўдзел у спартыўным свяце «Мама, тата, я — дружная і спартыўная сям’я». Вучні 5 — 6 класаў спаборнічалі ў гульнёвай праграме «Сям’я пачынаецца з Я». Конкурсная праграма «Мая сям’я — лепшая ў свеце» сабрала вучняў 7 — 9 класаў. Абмеркаваць пытанні зносін паміж дзецьмі і бацькамі давялося вучням сярэдняга звяна, якія былі запрошаны педагогам сацыяльным.

Таксама ў гэты дзень вучні рыхтаваліся да ўдзелу ў раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарница-2021».

Продолжить чтениеРазам нам цікава

Мы памятаем…

Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.

На мітынг прыйшлі школьнікі, моладзь, жыхары і госці аграгарадка. З прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч. Ён адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека. Вучні  школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.

Продолжить чтениеМы памятаем…

Кветкі Вялікай Перамогі ветэранам

У рамках патрыятычнай акцыі «Павіншуем ветэранаў разам» члены ГА «БРСМ» наведалі і павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну, якая ў гады вайны была вывезена на прымусовыя работы ў Германію, затым працавала ў шпіталі.

Продолжить чтениеКветкі Вялікай Перамогі ветэранам

Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна

Урачыста-жалобнае мерапрыемства, прысвечанае 76-гадавіне Перамогі савецкіх воінаў у Вялікай Айчыннай вайне, прайшло сёння ля помніка Ахвярам фашызму. Памятаць аб кожным загінуўшым, шанаваць добрае імя жывых — наш святы абавязак. Вучні і педагогі школы ўшанавалі памяць загінуўшых аднавяскоўцаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.

Продолжить чтениеПад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна

Вайна — боль і памяць народа

У рамках тыдня патрыятызму з 3 па 9 мая ў школе праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Прайшло 76 гадоў, але кожны раз у гэтыя вясновыя дні мы ўзгадваем грознае ваеннае ліхалецце, ушаноўваем памяць загінуўшых, бо час не ўладны над памяццю людзей. Падчас правядзення мерапрыемстваў тыдня вучні ўзгадалі імёны нашых землякоў, якія не вярнуліся з вайны, аддалі сваё жыццё за светлае будучае, за мірнае неба над намі, ушанавалі хвілінай маўчання ўсіх тых, хто быў закатаваны ў канцэнтрацыйных лагерах, і тых, хто не шкадуючы свайго жыцця, узняўся на барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў за свабоду і незалежнасць Радзімы.

 

 

Продолжить чтениеВайна — боль і памяць народа

Душа Беларусі ў сімвалах яе

У рамках тыдня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у школе прайшлі мерапрыемствы, падчас якіх пачаткоўцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення дзяржаўных сімвалаў, даведаліся аб тым, што ўяўляе сабой залаты контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонейка, аб значэнні вянка з каласоў і кветак канюшыны і льну, які абрамляе герб.

У ходзе мерапрыемстваў вучні 5 — 10 класаў падкрэслілі, што галоўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь перадаюць гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа, адлюстроўваюць пэўныя бакі нацыі і дзяржавы, даюць уяўленне аб гістарычным шляху краіны і яе нацыянальных каштоўнасцях.

 

 

Продолжить чтениеДуша Беларусі ў сімвалах яе

Жывая класіка

Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу чытачоў, які праходзіў у анлайн-фармаце. Ва ўзроставай катэгорыі «5 — 6 класы» ІІ месца заняла вучаніца 6 класа Шаламіцкая Паліна, ІІІ месца ва ўзроставай катэгорыі «9 — 10 класы» прысуджана вучаніцы 9 класа Парфенюк Ганне.

Продолжить чтениеЖывая класіка

Вайна ў памяці народа

У рамках тыдня патрыятызму ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя 76-годдзю Перамогі савецкіх воінаў у Вялікай Айчыннай вайне. Пры правядзенні мерапрыемства вучні прадставілі інфармацыю аб трагічных старонках гісторыі беларускага народа, узгадалі імёны нашых землякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і прадэманстравалі прэзентацыю “Незабыўныя подзвігі нашых землякоў”.

Продолжить чтениеВайна ў памяці народа

Душа Беларусі ў сімвалах яе

Пад такой назвай ў пачатковай школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Падчас правядзення мерапрыемства школьнікі ўзгадалі гісторыю ўзнікнення герба і сцяга, значэнне колераў і элементаў сімволікі, пазнаёміліся з прозвішчамі аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Продолжить чтениеДуша Беларусі ў сімвалах яе

НАК Беларусі — 30 год!

НОК Беларуси - 30 лет!

У рамках алімпійскага ўрока, прысвечанага 30-годдзю Нацыянальнага алімпійскага камітэта, адбылася сустрэча вучняў са знакамітым земляком-спартсменам, дырэктарам дзіцячай юнацкай спартыўнай школы №1 г. Пружаны Андрэем Сяргеевічам Мухай.

На  XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра ўражэнец Пружан, лёгкаатлет Андрэй Муха ўвайшоў у лік фіналістаў у кіданні кап’я. Сустрэча з удзельнікам алімпіяды прайшла цікава і пазнавальна для вучняў, якія задалі Андрэю Сяргеевічу шмат пытанняў аб Алімпійскім руху ў Беларусі, аб дасягненні спартсмена і яго планах на будучае. З вялікай цікавасцю паглядзелі фотаздымкі з асабістага архіва паралімпійца.

 

Продолжить чтениеНАК Беларусі — 30 год!