Памяць жыве

У рамках рэалізацыі царкоўна-дзяржаўных мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці Першага Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) для вучняў 5-7 класаў прайшла гадзіна памяці “На службе Богу и Отечеству». У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы айцец Сергій, які пазнаёміў вучняў з цікавымі звесткамі жыцця мітрапаліта Філарэта.

Продолжить чтениеПамяць жыве

Дзве сястры — Беларусь і Расія

6 красавіка ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. У ходзе мерапрыемстваў школьнікі ўспомнілі цікавыя факты гісторыі, культуры абедзвюх краін, цяжкія гады ваеннага ліхалецця, якія абрушыліся на долю нашых народаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Продолжить чтениеДзве сястры — Беларусь і Расія

Падведзены вынікі

На вясенніх канікулах прайшлі раённыя алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў 4-8 класаў. Дыпломы другой ступені па беларускай мове заваявалі вучань 4 класа Лушчык Максім і вучаніца 7 класа Курыльчук Аліна. Вучаніца 8 класа Батура Ксенія ўзнагароджана дыпломам трэцяй ступені па ЗЛЖ. Віншуем дзяцей і іх педагогаў!

Продолжить чтениеПадведзены вынікі

Дзень экалогіі

3 красавіка пачаткоўцы прынялі ўдзел у квэст-гульні “Экалагічнае асарці”. Вучні 5 — 7 класаў паказалі свае веды ў экалагічнай гульні “У свеце пярнатых сяброў». У экалагічнай акцыі “Хто, калі не мы” ўдзельнічалі старшакласнікі.  Кніжны аўкцыён “Адкрываем кнігу – адкрываем свет” сабраў вучняў 5 – 9 класаў.

Продолжить чтениеДзень экалогіі

Да новых сустрэч

Цэлых 6 дзён у выхаванцаў аздараўленчага лагера “Дружба” была магчымасць займацца спортам, удзельнічаць у спаборніцтвах, розных конкурсах.
Мерапрыемствы, праведзеныя падчас работы лагера, не давалі наведвальнікам сумаваць і дазволілі з карысцю правесці час. У апошні дзень выхаванцы наведалі сацыяльныя аб’екты аграгарадка Шані, з задавальненнем патанчылі на дыскатэцы, паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце. Усе ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыву.
Продолжить чтениеДа новых сустрэч

Зазірнулі ў куточак прыгажосці

2 красавіка вучні школы наведалі экспазіцыю «Зімовы сад» у горадзе Брэсце. Падчас экскурсіі школьнікі даведаліся, што аб’екты экспазіцыі з’яўляюцца не толькі нагляднымі дапаможнікамі для вывучэння прадметаў эколага-прыродазнаўчага цыклу, але і садзейнічаюць пашырэнню кругагляда падрастаючага пакалення.

Продолжить чтениеЗазірнулі ў куточак прыгажосці

Кансультацыі ў школе

2 красавіка школьнікі былі запрошаны для абмеркавання пытання “Як не стаць удзельнікам ці ахвярай мобінгу?” Слушныя парады вучням,  як захаваць у класе сяброўскія адносіны паміж вучнямі, дала педагог сацыяльны Арабей А.Я.

 

 

Продолжить чтениеКансультацыі ў школе

У аздараўленчым лагеры. Дзень пяты

Гульнявая праграма «Когда мы едины — мы непобедимы» (у рамках дня яднання народаў Беларусі і Расіі), інфармацыйны веснік «Адкрываем багацце царства часопісаў» (у рамках тыдня дзіцячай кнігі), спартыўныя і інтэлектуальныя гульні захопліваюць наведвальнікаў аздараўленчага лагера і ўздымаюць цудоўны настрой.

 

 

 

Продолжить чтениеУ аздараўленчым лагеры. Дзень пяты

Приди и поклонись

Пад такой назвай з 25 сакавіка па 5 красавіка праводзіцца рэспубліканская акцыя па ўвекавечванню і захаванню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн у рамках 77-й гадавіны з дня спалення Хатыні — сімвала ўсіх спаленых беларускіх вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у акцыі і ўсклалі кветкі да помніка ахвярам фашызму падчас удзелу ў мітынгу-рэквіему «Мы помним павших имена».

Вучнямі 9 — 10 класаў ускладзены кветкі ля помніка спаленым вёскам у г. Пружаны.

Продолжить чтениеПриди и поклонись

Гісторыя, якую трэба памятаць

2 красавіка вучні 5 — 6 класаў наведалі Брэсцкую крэпасць — унікальны фартыфікацыйны будынак у Беларусі, найважнейшы помнік Другой сусветнай вайны, сімвал гераічнага супраціўлення і выдатнай мужнасці яе абаронцаў. Падчас экскурсіі школьнікі пабывалі ў музеі абароны Брэсцкай крэпасці, пазнаёміліся з планам размяшчэння крэпасці на 4 астравах, атрымалі інфармацыю аб святкаванні 20-годдзя Перамогі ў 1965 годзе, падчас якога ёй было прысвоена званне «крэпасці-героя», і часе, калі яна становіцца мемарыяльным комплексам. Таксама экскурсавод расказала дзецям вельмі шмат цікавых звестак пра самы галоўны абарончы вузел, якім была цытадэль-востраў з замкнёнай, двухпавярховай казармай і сценамі — два метры ў шырыню, і амаль два кіламетры ў даўжыню.

Продолжить чтениеГісторыя, якую трэба памятаць