Вучымся бачыць, разумець, ацэньваць

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у практычным занятку “Яднанне людзей – непарушная крэпасць”. Дзеці вучыліся бачыць, разумець, ацэньваць пачуцці і дзеянні іншых асоб, тлумачыць свае роздумы. Трэнінгавыя заданні, гульні і практыкаванні былі накіраваны на замацаванне ўзаемаадносін у камандзе і паляпшэнне ўзаемаразумення.

Продолжить чтениеВучымся бачыць, разумець, ацэньваць

“Делу — время, потехе – час”

Канікулы працягваюцца. Для вучняў малодшых класаў былі прапанаваны гульнёвая праграма “Делу — время, потехе – час”, у ходзе якой іх чакалі забаўляльныя конкурсы, рухомыя гульні, інтэлектуальныя рэбусы, і экалагічная гадзіна “Мы – сябры прыроды”. Яна нагадала яшчэ раз дзецям аб неабходнасці любіць, шанаваць і захоўваць нашу прыроду. Спартыўны мікс “Жыві актыўна, спартыўна і пазітыўна” спадабаўся вучням сярэдніх і старэйшых класаў.

Продолжить чтение“Делу — время, потехе – час”

Наводзім парадак каля школы

Актывісты ГА БРСМ на чале з педагогам-арганізатарам  правялі акцыю «Зробім» у рамках Месячніка па добраўпарадкаванні і навядзення парадку на тэрыторыі Пружанскага раёна «Зробім наш раён яшчэ лепш» і навялі парадак на прышкольнай тэрыторыі.

Продолжить чтениеНаводзім парадак каля школы

Зробім наш лес чысцейшым!

З прыходам вясновых канікул надыйшла пара добраўпарадкавання. У рамках грамадскай акцыі па аднаўленні беларускіх лясоў, прымеркаванай да Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі, вучні школы навялі парадак вакол аграгарадка Шані. Лясны масіў, тэрыторыя вакол вадаёма сталі аб’ектамі прыбірання. Стараннямі вучняў тэрыторыя стала чыстай і прыгожай. Квітней, наш аграгарадок!

Продолжить чтениеЗробім наш лес чысцейшым!

Рознаўроставы атрад працуе на канікулах

На канікулах працуе і рознаўроставы атрад. Яго ўдзельнікі наведалі Чахецкі ФАП разам з педагогам сацыяльным Чыбісавай М.В. Загадчык ФАПа Жук С.В. правяла невялікую экскурсію, паведаміла пра асаблівасці сваёй работы, на практыцы прадэманстравала свае ўменні і правяла прафілактычную гутарку на тэму “ЗЛЖ – аснова нашага жыцця”.

Продолжить чтениеРознаўроставы атрад працуе на канікулах

Шчырая размова ля кастра

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы вучні 6-8 класаў адправіліся ў паход. У лясным масіве ля кастра адбылася шчырая размова «Якім я бачу шчасце?». Педагогі школы выказалі свой пункт гледжання на гэту тэму і запрасілі падлеткаў выказаць свае думкі. У кожнага яно сваё — шчасце. Адзін яго бачыць у стварэнні дружнай і вялікай сям’і, другі марыць пабудаваць уласны дом у Брэсце, трэці марыць пра здароўе сваіх родных. Але ўсе разам зышліся на думцы, што шчасце — гэта найвялікшае пачуццё, пра якое марыць кожны чалавек.

Продолжить чтениеШчырая размова ля кастра

Вясновыя канікулы пачынаюцца

Першы дзень канікул прапанаваў вучням школы разнастайныя мерапрыемствы. Спартыўныя спаборніцтвы «Вясёлыя старты» былі арганізаваны для вучняў 1-4 класаў. Эстафеты, гульні спрыялі развіццю спартыўных навыкаў і стварэнню добрага настрою. У віртуальнае падарожжа «Ганаруся сваёй краінай» адправіліся вучні 5 класа на чале з класным кіраўніком. Беларусь і яе славутасці сталі галоўнай тэмай мерапрыемства. Старшакласнікі сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні «Я ведаю і выконваю правілы дарожнага руху», у ходзе якой паказалі свае ўменні паводзін на дарозе.

Продолжить чтениеВясновыя канікулы пачынаюцца

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

Субота 22 сакавіка прайшла як дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі.  Экскурсія на мехдвор ААТ “Шані-аграпрадукт” “Знаёмімся з прафесіямі нашых бацькоў”  запрасіла вучняў 1-4 класаў пазнаеміцца бліжэй з асаблівасцямі і месцамі працы іх бацькоў.  Інтэлектуальная гульня  “Сям’ёй даражыць – шчаслівым быць” на базе ДУА ”Слабадская сярэдняя школа” згуртавала разам вучняў 5-7 класаў. Разнастайныя цікавыя заданні спрыялі развіцця пачуцця калектывізму, інтарэсу да грамадскіх падзей і пазітыўных адносін да сям’і.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі

Мітынг-рэквіем «Званяць калакалы Хатыні»

Мітынг-рэквіем «Званяць калакалы Хатыні» прайшоў 22 сакавіка каля помніка ахвярам фашызму аг.Шані. Загадчык Шаняўскім сельскім клубам-бібліятэкай Кабрынец Т.Ф. і старшыня Шаняўскога сельвыканкама Бяляева І.Р. расказалі прысутным аб злачынствах  фашыстаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду беларускага народа, напомнілі, якой цаной мы здабывалі Перамогу, колькі ахвяр засталося пасля каральных акцый гітлераўцаў. Памяць забыць нельга, яе немагчыма знішчыць, яе тэба шанаваць!

Продолжить чтениеМітынг-рэквіем «Званяць калакалы Хатыні»

«Маладосць — час выбару. Моладзь — за Саюзную дзяржаву»

21 сакавіка для вучняў 8-10 класаў прайшоў ШАГ «Маладосць — час выбару. Моладзь — за Саюзную дзяржаву». У рамках мерапрыемства вучні прынялі ўдзел у віктарыне, у ходзе якой абмеркавалі маладзёжныя праекты і інцыятывы ў Саюзнай дзяржаве, мэты і паўнамоцтвы Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, маршрут «Цягніка Памяці» у 2024 годзе. Дадзеная тэма выявіла важнасць і запатрабаванасць гэтага пытання сярод падлеткаў.

Продолжить чтение«Маладосць — час выбару. Моладзь — за Саюзную дзяржаву»