«Узаемапавага — залог бяспекі»

У адзіны дзень бяспекі дарожнага руху адбылася прафілактычная сустрэча са старэйшым інспектарам АП АДАІ Пружанскага РАУС Ільяшуком Д.М. Інспектар паведаміў вучням пра новыя выпадкі трагедый на дарогах Пружанскага раёна, нагадаў правілы паводзін на дарозе, карыстання транспартнымі сродкамі і адказнасці напаўналетніх.

Продолжить чтение«Узаемапавага — залог бяспекі»

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры»

     25 студзеня длля вучняў 8-11 класаў прайшоў яшчэ адзін «ШАГ». «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры» — пад такім дэвізам і менавіта такой тэме ён быў прысвечаны. На першым этапе вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. Другі этап прайшоў у форме тэлешоу “Сто пытанняў даросламу”, госцем якога стала дырэктар установы адукацыі Ярмашэвіч А.М. Усе імкнуліся задаць хвалюючыя пытанні. Сустрэча прайшла ў цёплай, душэўнай атмасферы. Вучні даведаліся шмат новага і цікавага з жыцця Алены Мікалаеўны і прадэманстравалі зацікаўленасць да жыцця школы. На апошнім этапе падвялі вынікі мерапрыемства, адзначылі вялікую ролю навукі і адукацыі ў сучасным жыцці.

Продолжить чтениеШкола Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і культуры»

120-годдзю Аркадзя Гайдара прысвячаецца …

22 студзеня прайшло мерапрыемства, прысвечанае 120-годдзю Аркадзя Гайдара. Пісьменнік паправе займае ганаровае месца ў дзіцячай літаратуры, а ва ўспрыманні сучасных чытачоў ён хутчэй літаратурны персанаж, чым рэальны чалавек. Яго творы дагэтуль працягваюць спраўна прывіваць падрастаючаму пакаленню лепшыя якасці: вернасць сяброўству і дадзенаму слову, любоў да Радзімы, сумленнасць і адкрытасць.

Продолжить чтение120-годдзю Аркадзя Гайдара прысвячаецца …

Дзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Школьныя прафесіі

У суботу 20 студзеня вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у гадзіне адкрыццяў «Прафесіі будучага». Члена валанцерскага атрада «ДОМ» правялі для навучэнцаў 5-7 класаў конкурс знаўцаў «У свеце прафесій» з удзелам бібліятэкара Каляды А.Г. Інтэлектуальны батл «Прафесіі 21 стагоддзя» з удзелам кіраўніка аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» Коверзневай І.М. сабраў разам вучняў 8-9 класаў.

Продолжить чтениеДзень працоўнага навучання і прафарыентацыі. Школьныя прафесіі

«Юны кулінар» сабраў малодшых школьнікаў

Вучні 1-4 класаў з вялікай ахвотай прынялі ўдзел у конкурсе «Юны кулінар». Для іх была падрыхтавана цікавая насычаная кулінарнымі пытаннямі і заданнямі праграма. Каб атрымаць тытул «Юны кулінар», вучні павінны былі адгадаць стравы, назваць прадукты, перабраць крупы, прэзентаваць газету «Здаровае харчаванне». Падчас конкурсу панаваў дух зацікаўленасці, жадання перамагчы, паказаць свае здольнасці, суперажывання за вынік.

Продолжить чтение«Юны кулінар» сабраў малодшых школьнікаў

Прафілактычная сустрэча з інспектарам ДАІ Стасевічам І.Э.

Для вучняў 6,8, 9 класаў была праведзена прафілактычная сустрэча з інспектарам ДАІ Стасевічам І.Э. Бяспека дзяцей — наш агульны клопат. Інспектар нагадаў вучням правілы паводзін на дарозе, вуліцы, расказаў аб асаблівасцях перамяшчэння на траспартных сродках у зімовы час, нагадаў пра ўзроставыя абмежаванні катання на веласіпедзе.

Продолжить чтениеПрафілактычная сустрэча з інспектарам ДАІ Стасевічам І.Э.

Наведванне выставы «Генацыд беларускага народа» працягваецца

Вучні школы наведалі выставу “Генацыд беларускага народа”, у ходзе якой яшчэ раз азнаёміліся з фотаздымкамі, інфармацыяй аб колькасці загінулых у гады нямецка-фашысцкай акупацыі, аб канцлагерах на тэрыторыі Беларусі. Дакументы сведчаць аб тым, што акупацыйнымі войскамі вялася мэтанакіраванае забойства мірных жыхароў і стварэнне такіх умоў, якія прыводзілі да планамернага знішчэння насельніцтва. Дзецям прэзентавалі выданне “Генацыд беларускага народа”, з якім можна азнаёміцца самастойна падчас альбо пасля адукацыйнага працэсу ў школе.

Продолжить чтениеНаведванне выставы «Генацыд беларускага народа» працягваецца

Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

13 студзеня для вучняў школы быў арганізаваны дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Вучні 1-4 класаў гулялі ў спартыўна-інтэлектуальную гульню «Пяць кольцаў», члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі для вучняў 5-7 класаў  гульню Сакрэты здароўя і даўгалецця». У рамках работы занальнага цэнтра старшакласнікі прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» і наведалі выставу «Генацыд беларускага народа» у ДУА «Ліноўская СШ».

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця