Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

13 студзеня для вучняў школы быў арганізаваны дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Вучні 1-4 класаў гулялі ў спартыўна-інтэлектуальную гульню «Пяць кольцаў», члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі для вучняў 5-7 класаў  гульню Сакрэты здароўя і даўгалецця». У рамках работы занальнага цэнтра старшакласнікі прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» і наведалі выставу «Генацыд беларускага народа» у ДУА «Ліноўская СШ».

Добавить комментарий