Тыдзень педмайстэрства прайшоў у школе

З 10 па 15 сакавіка 2025 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень педагагічнага майстэрства, у ходзе якога настаўнікі школы правялі ўрокі з выкарыстаннем разнастайных педагагічных педагагічных тэхналогій. Настаўнік матэматыкі Менжынская Г.А. падзялілася вопытам рашэння практыка-арыентаваных задач з вучнямі 9 класа. Настаўнік пачатковых класаў Коверзнева І.М. правяла ўрок у 3 класе па тэме «Жывёлы — насельнікі мораў і акіянаў» з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўнай тэхналогіі і стварэннем праблемных сітуацый. Настаўнік гісторыі Пекун Н.А., праводзячы ўрок па сусветнай гісторыі ў 5 класе, паказала навыкі самастойнай работы з падручнікам, табліцай і гістарычнай картай.

 

Продолжить чтениеТыдзень педмайстэрства прайшоў у школе

Адзіны ўрок да Дня Канстытуцыі запрасіў старшакласнікаў

У ходзе Адзінага ўрока, прысвечанага Дню Канстытуцыі,  вучні старэйшых класаў ўспомнілі артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і паспрабавалі звязаць іх з уласным жыццёвым вопытам. На занятку дзецям  было прапанавана разгадаць тэматычную крыжаванку, прагледзець відэасюжэт «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», створаны Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі. Асноўнымі змястоўнымі лініямі сталі структура і змест Канстытуцыі, правы і абавязкі грамадзян краіны, а таксама змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, унесеныя па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года. Разважаючы над гэтымі пытаннямі, дзеці прыйшлі да высновы пра важнасць Канстытуцыі для забеспячэння раўнапраўя грамадзян і ўсеагульнай неабходнасці яе захавання для забеспячэння парадку і законнасці ў дзяржаве.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок да Дня Канстытуцыі запрасіў старшакласнікаў

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі, прайшоў у школе

Вучні пачатковых класаў сталі ўдзельнікамі Адзінага ўрока, прысвечанага Дню Канстытуцыі. Мэтай Адзінага ўрока з’яўляецца фарміраванне ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі на аснове разумення сутнасці і значэння Канстытуцыі Беларусі, гатоўнасці свядома выконваць грамадзянскія абавязкі. Асноўны этап урока сканструяваны на аснове прэзентацыі «Канстытуцыя — асноўны закон Рэспублікі Беларусь». Вучні абмяркоўвалі правы і абавязкі грамадзян краіны, раздзелы Канстытуцыі. Урок спрыяў развіццю грамадзянскасці і патрыятызму ў вучняў, любові да Радзімы і яе сімвалам.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі, прайшоў у школе

Новыя грамадзяне Беларусі атрымалі першы пашпарт

Да Дня Канстытуцыі традыцыйна арганізуецца ўсебеларуская акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!», да якой далучаецца кожны раён Беларусі. У акцыі, арганізаваным Пружанскім райвыканкамам 14 сакавіка, прыняла ўдзел вучаніца 9 класа Рамановіч Анастасія. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Кудравец М.П. уручыў Анастасіі першы пашпарт грамадзянкі Беларусі з пажаданнямі пацведзіць урачыстасць такога мерапрыемства добрымі справамі на карысць краіны.

Продолжить чтениеНовыя грамадзяне Беларусі атрымалі першы пашпарт

Далучаемся да працоўнай акцыі

Па ініцыятыве кіраўніцтва ААТ «Шані-аграпрадукт» на тэрыторыі аграгарадка Шані арганізаваны работы па яго добраўпарадкаванні. Да працоўнай акцыі далучыліся вучні і працоўны калектыў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Зробім разам нашу малую радзіму прыгажэй і чысцей!

 

Продолжить чтениеДалучаемся да працоўнай акцыі

“Нашы сімвалы – наш гонар”

У рамках рэалізацыі плана праекта “Тэрыторыя лідараў” напярэдадні Дня Канстытуцыі РБ старшыня Савета піянерскай дружыны імя М.Казея ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя М.Засіма” Ганчарук Ангеліна правяла інфахвілінку “Нашы сімвалы – наш гонар”.  Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца асноўным законам краіны, замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы.

Продолжить чтение“Нашы сімвалы – наш гонар”

З павагай да Асноўнага закону Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні Дня Канстытуцыі ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя гэтай падзеі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ядром прававой сістэмы краіны, а таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы. Разнайстайныя па форме і змесце мерапрыемствы спрыялі развіццю грамадзянскасці і патрыятызму ў вучняў, любові да Радзімы і яе сімвалам.

 

 

Продолжить чтениеЗ павагай да Асноўнага закону Рэспублікі Беларусь

Месячнік па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы пачаўся ў школе

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы ў школе праходзяць класныя гадзіны і гадзіны зносін, накіраваная на згуртаванне вучнёўскага калектыву. У зразумелай для вучняў  форме разбіраліся сітуацыі  і рабіліся высновы , што неабходна быць добрым, шчырым, спагадлівым чалавекам.

 

Продолжить чтениеМесячнік па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы пачаўся ў школе

Фарміруем каштоўнасныя адносіны да жыцця

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы педагог-псіхолаг ДУА “Пружанскі СПЦ” Літвіновіч Т.С. правяла трэнінгавыя заняткі з вучнямі 8-10 класаў па фарміраванні каштоўнасных адносін да жыцця.

Продолжить чтениеФарміруем каштоўнасныя адносіны да жыцця