У раёне прайшла штогадовая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання «Дараванне-2023»

Вучні нашай школы, члены атрада «Выток», прынялі ўдзел у штогадовай урачыстай цырымоніі ўзнагароджання дзяцей Пружанскага раёна, якія з’яўляюцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў «Дараванне-2023». Віншуем!

Продолжить чтениеУ раёне прайшла штогадовая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання «Дараванне-2023»

ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма» атрымала грамату упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама

Упраўленнем унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана дырэктар ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма» Ярмашэвіч А.М. за ўзаемадзеянне і актыўнае супрацоўніцтва з УУС Брэсцкага аблвыканкама па прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Віншуем!

Продолжить чтениеДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма» атрымала грамату упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама

Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы Ефрасінні Полацкай, прайшоў ва ўстанове адукацыі

Адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы, заступніцы зямлі беларускай Ефрасінні Полацкай для навучэнцаў 7-9,11 класаў прайшоў 20 снежня з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы. Айцец Сергій расказаў вучням пра значэнне асобы Ефрасінні Полацкай, якую аднолькава шануюць як праваслаўныя, так і каталікі, акцэнтаваў увагу навучэнцаў на духоўнай спадчыне Еўфрасінні Полацкай, яе асветніцкай дзейнасці. Жыццё Еўфрасінні, яе бязмежнае самаадрачэнне спрыялі росквіту ў беларускім народзе хрысціянскіх цнотаў. Святая ўвасабляе вельмі важныя каштоўнасці, асабліва актуальныя ў нашы дні: міралюбнасць, духоўнасць, адукаванасць і любоў да сваіх каранёў. Гэта бясцэнная духоўная спадчына прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Продолжить чтениеАдзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы Ефрасінні Полацкай, прайшоў ва ўстанове адукацыі

Дыялогавая пляцоўка «105 гадоў ССРБ: што мы ведаем пра гэта» прайшла ў школе

1 студзеня 2024 г. споўніцца 105-гадоў з дня абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. 19 снежня для навучэнцаў 8,9,11 класаў нашай установы адукацыі кіраўніком па ВПВ Чыбісавай М.В. была праведзена дыялогавая пляцоўка «105 гадоў ССРБ: што мы ведаем пра гэта» з удзелам настаўніка гісторыі Пекун Н.А. Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі, якія папярэднічалі ўтварэнню БССР, даведаліся пра гістарычных асоб, якія стаялі ля вытокаў стварэння беларускай дзяржаўнасці. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі сышліся ў меркаваннях, што БССР — гэта цэлая эпоха ў гісторыі, якая праіснавала амаль усё XX стагоддзе і стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. А цяперашняе пакаленне беларусаў павінна беражліва захоўваць і памятаць гісторыю.

Продолжить чтениеДыялогавая пляцоўка «105 гадоў ССРБ: што мы ведаем пра гэта» прайшла ў школе

У мэтах распрацоўкі візуальных макетаў сацыяльнай рэкламы УУС сумесна з Галоўным упраўленнем па адукацыі сярод навучэнцаў Брэсцкай вобласці праведзены конкурс на тэму «Лепшыя візуальныя крэатыўныя прафілактычныя матэрыялы па прафілактыцы сексуальнага насілля ў адносінах да дзяцей і падлеткаў, у тым ліку з выкарыстаннем сеткі Інтэрнет. Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў».
2-е месца  заняла Анастасія Міранюк, навучэнка 11 класа ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці  (творчая работа  малюнак). Начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Алег Шулякоўскі ўручыў канкурсантам заслужаныя дыпломы і каштоўныя падарункі. Віншуем Насцю і жадаем далейшых творчых поспехаў!

Продолжить чтение

Сустрэча з урачом акушэрам-гінеколагам УАЗ «Пружанская ЦРБ»

Для навучэнцаў 6-9 класаў была арганізавана сустрэча з урачом акушэрам-гінеколагам УАЗ «Пружанская ЦРБ» Жыгалка М.В. на тэму «Раннія палавыя сувязі і іх наступствы. Прафілактыка сэксуальнага насілля». Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты пераканаліся ў актуальнасці абмяркоўваемай праблемы, пазнаёміліся з рознымі відамі насілля і сумесна выпрацавалі магчымыя шляхі выхаду з цяжкіх жыццёвых сітуацый, атрымалі рэкамендацыі, як абараніць сябе ад сексуальнага насілля.

Продолжить чтениеСустрэча з урачом акушэрам-гінеколагам УАЗ «Пружанская ЦРБ»

Кожную суботу разам

Навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у творчай майстэрні «Зімовае натхненне» з удзелам загадчыка Шаняўскім сельскім клубам-бібліятэкай Кобрынец Т.Ф., а вучні 5-7 класаў пабывалі на кірмашы прафесій 21 стагоддзя “Все профессии нужны, все профессии важны”. На занятках аб’яднання па інтарэсах «Умелыя ручкі» дзеці  змайстравалі кармушку для птушак, а на занятках аб’яднання па інтарэсах «Здаравячок» — умацавалі сваё здароўе.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Настаўніца пачатковых класаў Коверзнева І.М. правяла для педагогаў майстар-клас

16 снежня  педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у майстар-класе настаўніцы пачатковых класаў Коверзневай І.М. па тэме  “А я выкарыстоўваю сучасныя сродкі візуалізацыі так”. Ірына Міхайлаўна пазнаёміла прысутных з разнастайнымі сродкамі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі і дала шэраг парад па іх выкарыстанні. Кожны ўдзельнік майстар-класа атрымаў памятку “Сучасныя сродкі візуалізацыі інфармацыі”.

Продолжить чтениеНастаўніца пачатковых класаў Коверзнева І.М. правяла для педагогаў майстар-клас

У школе прайшоў Тыдзень нямецкай мовы

З 11 па 15 снежня ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень нямецкай мовы. Ён быў насычаны мерапрыемствамі для розных  узроставых груп. Для малодшых школьнікаў быў арганізаваны інтэлектуальны турнір «Знаўца нямецкай мовы», дзе вучні паказалі свае веды па розных тэмах. Навучэнцам 5-6 класаў была прапанавана пазнавальна-забаўляльная праграма «Каляды», у ходзе якой яны пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Каляд у Германіі. Вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел гульні «Хто хоча стаць мільянерам?» А старшакласнікі сталі ўдзельнікамі конкурснай праграмы «Усё пра прадукты». Цікавыя і забаўляльныя нумары нікога не аставілі абыякавымі.

Продолжить чтениеУ школе прайшоў Тыдзень нямецкай мовы