Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

У суботу 3 лютага прайшоў дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання. Для самых малодшых школьнікаў была арганізавана патрыятычная гадзіна-прэзентацыя  “Со школьного порога шагнувшие в войну”, у ходзе якой яны пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю падчас Вялікай Айчыннай вайны піянераў-герояў. Іх подзвіг – прыклад для ўсіх.   Любоў да Радзімы, самаахвярнасць, мужнасць, смеласць – вось тыя якасці, якія трэба выхоўваць у дзецях. Падарожжа-віктарына “Беларусь – краіна міру і адзінства” сабрала разам вучняў 5 – 7 класаў. Конкурсы, складанне прымавак, карты, адказы на розныя пытанні дазволілі больш глыбей пазнаць нашу краіну.     Інтэрактыўная пляцоўка “Патрыёт.ву” для 8,9 класаў была арганізавана з выкарыстаннем ІКТ, што дазволіла зрабіць мерапрыемства больш цікавым і пазнавальным. 

Добавить комментарий