Праект «ШАР: Школа актыўных бацькоў» адзначаны дыпломам 1 ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу

30 студзеня ў Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў абласны семінар «Актуальныя практыкі арганізацыі шостага школьнага дня па фарміраванні культуры вольнага часу і занятасці непаўналетніх: вопыт і перспектывы». Вопытам работы педагагічнага калектыву па рэалізацыі праекта «ШАР: Школа актыўных бацькоў» падзялілася Граб Вольга Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя М. Засіма». Праект быў адзначаны дыпломам 1 ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня ў намінацыі «Субота — майстэрня сямейнага вольнага часу».

Добавить комментарий