Кожную суботу разам
У суботні дзень пачаткоўцы адправіліся ў гістарычны экскурс па памятных мясцінах Пружаншчыны. Віртуальная экскурсія «Незабыўныя подзвігі нашых землякоў» сабрала вучняў 5 – 7 класаў. Праглядзець і абмеркаваць фільм “Пісьмо” прапанавана старшакласнікам. А самыя актыўныя члены ГА «БРПА», «БРСМ» прынялі ўдзел у валанцёрскай акцыі «У будучыню з дабрынёй у сэрцы».
Таксама ў суботу вучні з задавальненнем наведваюць гурткі.
Канікулы. Дзень пяты
Забаўляльная праграма “Сябруем са спортам» і конкурсная праграма “Лепшы знаўца казак” стварылі цудоўны настрой у вучняў пачатковай школы. Цікавыя конкурсы і забавы далі магчымасць дзецям атрымаць задавальненне і асалоду ад наведвання школы ў канікулярны час.
Побач са школай шмат цікавага
Падчас канікулаў група вучняў 8 — 10 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі наведала рамонтную майстэрню ААТ «Шані-аграпрадукт». Экскурсію для старшакласнікаў арганізавала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Асіпчук К.В. Вядучы інжынер Рыбачок П.М. пазнаёміў школьнікаў з найноўшай сельгастэхнікай, набытай гаспадаркай, з новымі сельскагаспадарчымі прафесіямі, запатрабаванымі ў акцыянерным таварыстве, запрасіў на працу ў гаспадарцы пасля школы.
Музеі запрашаюць наведвальнікаў
4 лістапада Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. Суворава прапанаваў вучням наведаць абзорную экскурсію па ўсіх залах музея, экспазіцыю «Сем стагоддзяў Кобрына», выставу «Славутыя старонкі гісторыі”, прысвечаную 100-годдзю БССР, дзе прадстаўлены больш 200 эспанатаў савецкай эпохі. Падчас экскурсіі школьнікі змаглі прасачыць асноўныя вехі векавой гісторыі беларускай дзяржавы.
Таксама вучні наведалі «Музей народнага ткацтва», дзе даведаліся, што такое церніца, андарак, наймітка. Дзеці вучыліся карыстацца кроснамі 19 стагоддзя, прасаваць ручнікі, з цікавасцю слухалі, як можна зашыфраваць пры дапамозе сімвалаў вышыўкі свой дабрабыт, свае мары і спадзяванні на ручніку або на посцілцы.
Адпачываем з карысцю
Вучні 5 — 7 класаў мелі магчымасць адпачыць на свежым паветры, пагуляць у любімыя гульні, пасмажыць на кастры сала, паспытаць смачнай печанай бульбы.
Сцежкамі гісторыі
Падчас канікулаў вучні 8 — 10 класаў пабывалі ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць — герой, музеі “5 форт”, дзе ўзгадалі яшчэ раз падзеі жорсткай барацьбы савецкіх воінаў — абаронцаў Брэсцкай крэпасці з ворагам у чэрвені 1941 года. Прыгажосць прыроднага свету прывабіла вока навучэнцаў у музеі прыродазнаўства БрДУ імя А.С Пушкіна. Асабліва захапляльным было наведванне 38 асобнай дэсантна — штурмавой брыгады, дзе старшакласнікі пазнаёміліся з гісторыяй яе стварэння, ваеннай тэхнікай, патрымалі ў руках сапраўдную зброю.
Канікулы. Дзень чацвёрты
У гіснастычнай зале сёння было шумна і весела. Пачаткоўцы спаборнічалі ў спартыўнай эстафеце “Вясёлы марафон” і праяўлялі свае здольнасці ў творчай майстэрні “Восеньскія фантазіі”. Вучні 5 – 7 класаў адправіліся ў паход у лес “Адпачываем з карысцю”.
Разам у паход
2 лістапада старшакласнікі адправіліся ў велапаход па маршруце «Шані — Засімавічы — Шані». Яны наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву, якая была пабудавана ў 16 стагоддзі. На тэрыторыі царквы ўшанавалі памяць салдата, які загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны. З задавальненнем папілі чаю з настаяцелем храма айцом Сергіем, паспявалі песні ля кастра. Не гледзячы на пахмурнае надвор’е, вярталіся дадому з зарадам бадзёрасці і добрага настрою.
Канікулы. Дзень трэці
Найлепшы адпачынак у час канікул — гэта экскурсіі. Вучні пачатковых класаў мелі магчымасць пападарожнічаць па родным краі. З вялікай цікавасцю дзеці наведалі мемарыяльны комплекс «Драмлёва», на месцы спаленай фашыстамі вёскі, дзе ў страшных муках загінулі 196 мірных жыхароў. Пабывалі школьнікі на радзіме Т. Касцюшкі ў в. Малыя Сяхновічы, дзе наведалі Жабінкоўскі гісторыка-краязнаўчы музей, пазнаёміліся з жыццёвым шляхам ваеннага і палітычнага дзеяча, наведалі залу, экспанаты якой расказалі аб жорсткасці ворага ў адносінах да беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Незабыўным для вучняў стала наведванне вядомага ў вобласці Спаса-Праабражэнскага мужчынскага манастыра ў в. Хмелева. Шмат гістарычных звестак атрымалі навучэнцы аб храме святога Архангела Міхаіла, які знаходзіцца ў аграгарадку Сцяпанкі, дзе айцец Рыгор паведаміў аб тым, што першае ўпамінанне аб існаванні царквы адносіцца да 1619 года. Па дарозе дадому пачаткоўцы спыніліся ля помніка-танка ў в. Пелішча і ўшанавалі памяць воінаў 19-й механізаванай брыгады, якія 22 ліпеня 1944 года вызвалілі вёску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.