Кожную суботу разам

У дзень здароўя школьнікаў сабралі спартыўныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Цікавым і запамінальным для пачаткоўцаў сталі вясёлыя старты «З партфелем з-за парты». Гадзіна здароўя “Наступствы курэння” пазнаёміла вучняў 5 — 9 класаў  з наступствамі ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

У новы навучальны год са знакамі адрознення

У адпаведнасці з Дзяржаўным школьным стандартам і на аснове рашэння савета ўстановы адукацыі знакамі адрознення для вучняў нашай школы з 1 верасня сталі гальштук бардовага колеру з эмблемай і значок.

Паглядзіце, як здорава выглядаюць сёння нашы дзеці!

«Вучні Шаняўской сярэдняй школы», — гэта гучыць горда.

Продолжить чтениеУ новы навучальны год са знакамі адрознення

Урок ад Прэзідэнта

Першы ўрок новага навучальнага года прайшоў пад назвай «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню!»

Асабліва памятным і хвалюючым стаў ён для старшакласнікаў, бо вёў яго сам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. На ўроку адбыўся адкрыты дыялог па праблеме захавання гістарычнай памяці, у які ўключаліся і нашы навучэнцы. Разам з удзельнікамі мерапрыемства выказвалі сваё меркаванне аб ролі моладзі ў справах захавання гістарычнай памяці і развіцця беларускай дзяржавы.

Продолжить чтениеУрок ад Прэзідэнта

Гістарычная памяць — дарога ў будучыню!

На першым уроку вучэбнага года навучэнцы школы гаварылі аб тым, як шматгранна гісторыя нашай Беларусі, як многа трагічных і гераічных старонак ў яе гісторыі, аб тым, што нам заўсёды было чым ганарыцца.

Увесь змест першага ўрока быў накіраваны на фарміраванне ў дзяцей уяўлення аб гераічнай спадчыне як важнейшым складніку гістарычнай памяці, на фарміраванне грамадзянскай пазіцыі.

Продолжить чтениеГістарычная памяць — дарога ў будучыню!

1 верасня — дзень ведаў!

Свята кніг, кветак, сяброў, усмешак, свету! Дзверы нашай школы зноў адчыніліся, каб даць старт новаму навучальнаму году! Сёння на ўрачыстай лінейцы дырэктар школы Ярмашэвіч А.М. павіншавала ўсіх прысутных са святам, прадставіла новых настаўнікаў, падзякавала ААТ «Шані-аграпрадукт» за спонсарскую дапамогу і пажадала ўсім здароўя, дабрыні і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Незабыўны гэты дзень і для тых, хто пераступіў школьны парог упершыню. Яшчэ ўчора яны наведвалі дзіцячы садок, а сёння сталі першакласнікамі ў дзелавым фірменным аддзенні. Няхай новы навучальны год стане для ўсіх яскравым і плённым.

На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года старшыня Шаняўскога сельсавета Лапука С.І. уручыў навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту падарункавае выданне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларусь — краіна тваёй будучыні».

Продолжить чтение1 верасня — дзень ведаў!

Сёння адбылася раённая пленарная нарада педагагічных работнікаў

23 жніўня педагогі школы прынялі ўдзел у раённай жнівеньскай канферэнцыі. Нашай школай была прадстаўлена інтэрактыўная пляцоўка «А памяць жыве ў нас», якая выклікала вялікую цікавасць у калег з іншых школ. На канферэнцыі не толькі былі падведзены вынікі работы сістэмы адукацыі, але і пастаўлены новыя задачы, якія неабходна будзе рашаць у новым навучальным годзе.  Лепшыя педагогі раёна атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Сярод іх намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Жэдзік Г.М., якая была ўзнагароджана Ганаровай граматай Пружанскага райвыканкама, і педагог сацыяльны Арабей А.Я., узнагароджаная Ганаровай граматай аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама.

 

Продолжить чтениеСёння адбылася раённая пленарная нарада педагагічных работнікаў