1 верасня — дзень ведаў!

Свята кніг, кветак, сяброў, усмешак, свету! Дзверы нашай школы зноў адчыніліся, каб даць старт новаму навучальнаму году! Сёння на ўрачыстай лінейцы дырэктар школы Ярмашэвіч А.М. павіншавала ўсіх прысутных са святам, прадставіла новых настаўнікаў, падзякавала ААТ «Шані-аграпрадукт» за спонсарскую дапамогу і пажадала ўсім здароўя, дабрыні і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Незабыўны гэты дзень і для тых, хто пераступіў школьны парог упершыню. Яшчэ ўчора яны наведвалі дзіцячы садок, а сёння сталі першакласнікамі ў дзелавым фірменным аддзенні. Няхай новы навучальны год стане для ўсіх яскравым і плённым.

На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года старшыня Шаняўскога сельсавета Лапука С.І. уручыў навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту падарункавае выданне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларусь — краіна тваёй будучыні».

Добавить комментарий