Кожную суботу разам

Дрэннае надвор’е ў суботні дзень не перашкодзіла вучням пачатковых класаў здзейсніць вандроўку ў зялёнае царства роднага краю — лес. Падчас завочнай экскурсіі “Лес поўны цудаў” дзеці ўспомнілі ўсіх насельнікаў прыроднага згуртавання, пазнаёміліся з рэдкімі відамі раслін і жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, успомнілі правілы наведвання лесу.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Літаратурнае падарожжа пад такой назвай  сабрала вучняў 3 і 4 класаў ў вандроўку па творчых сцежках беларускіх песняроў. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць не толькі ўспомніць звесткі з біяграфіі Я.Купалы і Я.Коласа, прачытаць вершы, але і пачуць музычныя творы, напісаныя на вершы беларускіх класікаў, а таксама паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні.

Продолжить чтениеДа 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Сем «Я»

У гонар Міжнароднага дня сям’і, які адзначаецца 15 мая, у кожным класе прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя гэтай даце. Госцем школы ў гэты дзень быў айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы, які засяродзіў увагу вучняў на тым, што з сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна, што сям’я — крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. У ходзе размовы айцец Сергій адзначыў, што асноўным прызначэннем сям’і можна назваць нараджэнне і выхаванне дзяцей, што вельмі важна, каб сям’я была трывалай, бо менавіта ў ёй дзіця вучыцца спасцігаць сакрэты зносін паміж людзьмі, вучыцца любові і клопату, праз сям’ю ад аднаго пакалення да другога перадаюцца мудрасць і веды.

Продолжить чтениеСем «Я»

Кветкі Перамогі ветэранам

Актывісты дружыны імя Марата Казея ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» ў рамках эстафеты «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» павіншавалі са святам 9 мая ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Бабрук Марыю Аляксандраўну,  падзякавалі за ўклад у Вялікую Перамогу і за прадстаўленую магчымасць жыць пад мірным небам.

 

Продолжить чтениеКветкі Перамогі ветэранам

Гэты дзень яны набліжалі як маглі

У Год гістарычнай памяці і ў гонар 77-ай гадавіны Вялікай Перамогі ва ўсіх кутках Беларусі з 4 мая па 3 чэрвеня праходзяць мерапрыемствы эстафеты «Беларусь памятае. Памятае кожнага». Жыхары краіны са сваімі сем’ямі ўскладаюць кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў і брацкіх магіл. Лейтматыў эстафеты — сказаць шчырае дзякуй прадзедам і дзедам за 77 год мірнага неба над нашай краінай, за тое, што мы, беларусы, можам вучыцца, працаваць, гадаваць дзяцей, спяваць, танцаваць і радавацца жыццю. Вучні і калектыў работнікаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» далучыліся да эстафеты, усклалі вянкі і кветкі ля помніка ахвярам фашызму ў аг. Шані.

Продолжить чтениеГэты дзень яны набліжалі як маглі

Кожную суботу разам

7 мая пачаткоўцы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мая сям’я”. Вучні сярэдняга звяна спаборнічалі ў гульнёвай праграме “Сям’я пачынаецца з Я”. Конкурсная праграма“Калі ёсць сям’я – значыць, шчаслівы Я” сабрала вучняў 8, 9 класаў.

 

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Памяць у сэрцы

З мэтай захавання гістарычнай памяці і вывучэння дакументальнай спадчыны, сямейных архіваў вучні і работнікі ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Герой маёй сям’і». #Беларусьпомнит

 

Продолжить чтениеПамяць у сэрцы