Чыстай будзе Зямля
Сямікласнікі прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу», прымеркаванай да Году гістарычнай памяці, і навялі парадак на тэрыторыі ляснога масіву аграгарадка Шані. #неделялеса2022
Кожную суботу разам
У суботні дзень пачаткоўцы з задавальненнем спаборнічалі ў экалагічнай гульні “Здаровая планета – здаровыя людзі”. Вучні 5 — 9 класаў прынялі актыўны ўдзел у працоўных акцыях “Беражы Зямлю для нашчадкаў” і “Каб зберагчы прыроды хараство”. Атрад ЮІР «Страла» ўдзельнічаў у раённым злёце-конкурсе юных інспектараў дарожнага руху.
Быць чалавекам на Зямлі
Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву школы ў рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі тэрыторыю ўздоўж дарогі па вуліцы Палявой і навялі парадак на спартыўнай пляцоўцы.
Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносяць задавальненне.
«Янка Купала, песню зямля ўскалыхала…»
Гэта адзін з радкоў верша паэта Уладзіміра Някляева, які ён прысвяціў класіку беларускай літаратуры Янку Купалу. Песняру зямлі беларускай была прысвечана літаратурная гасцёўня “З Купалам у сэрцы жывём” для вучняў старэйшых класаў. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць не толькі ўспомніць звесткі з біяграфіі песняра, прачытаць вершы, але і пачуць музычныя творы, напісаныя на вершы Я.Купалы, а таксама паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні.
Запрашаем абітурыентаў
Прафарыентацыйную гутарку са старшакласнікамі правялі прадстаўнікі УА «Бярозаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй будаўнікоў». Падчас гутаркі школьнікі пазнаёміліся з умовамі паступлення ва ўстанову адукацыі, пражывання іншагародніх студэнтаў у інтэрнаце, магчымасцямі працаўладкавання пасля заканчэння вучобы.
Месячнік па добраўпарадкаванні
Рабочыя зялёнага будаўніцтва займаюцца азеляненнем школьнай тэрыторыі.
Бяспека на дарозе
Прафілактычную гутарку «Пешаход — выконвай правілы дарожнага руху» з вучнямі 6-11 класаў правёў інспектар ДАІ Стасевіч І. Э.