Чарнобыль… Адно толькі слова

У рамках рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў «Чарнобыль. Захоўваючы памяць» ва ўсіх класах установы прайшлі інфармацыйныя гадзіны, падчас якіх вучні ўспомнілі ўсіх, хто самааддана змагаўся з агнём ад выбуху, спрабуючы такой цаной змякчыць вынікі трагедыі, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, стаў на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй.

Продолжить чтениеЧарнобыль… Адно толькі слова

Кожную суботу разам

Гульня-падарожжа “Я – гаспадар” сабрала пачаткоўцаў у цікавую вандроўку. Удзел у працоўным дэсанце “Чысціня і прыгажосць вакол нас” прынялі вучні сярэдняга звяна. Экалагічная акцыя “Быць гаспадаром не проста” сабрала вучняў 11 класа. Спартсмены школы ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па плаванні.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Аб правах па парадку

З 18 па 23 красавіка ў школе прайшоў тыдзень прававых ведаў. У ходзе мерапрыемстваў. У ходзе праведзеных мерапрыемстваў  дзеці паглыбілі свае веды аб правах чалавека, каштоўнасцях чалавечага жыцця, развілі  навыкі  правамерных паводзін, адказнасць за свае паводзіны на аснове ведаў сваіх правоў і абавязкаў.

Усе школьнікі прынялі актыўны ўдзел у практычных занятках, гульнях, дыскусіях, тэматычных інфармацыйных гадзінах. Тыдзень прававых ведаў быў змястоўны і выніковы. Вучні набылі вопыт, які ім неабходны ў сацыяльна значнай дзейнасці ў цяперашнім і будучым жыцці.

 

Продолжить чтениеАб правах па парадку

Сустрэчы ў школе

У рамках тыдня прававых ведаў адбылася сустрэча інспектара ІСН Таразевіча Д.С. з вучнямі 9, 11 класаў на тэму «Адміністратыўная і крымінальная адказнасць за здзяйсненне правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку крадзяжоў».

Продолжить чтениеСустрэчы ў школе

Памятаць, каб не забыць

Дзень Перамогі – свяшчэнная дата для ўсіх нас. Асаблівае гучанне яна набывае ў Год гістарычнай памяці. Для вучняў 6 – 11 класаў нашай школы прайшлі ўрокі Памяці “Нам гэты мір наканавана берагчы”, прымеркаваныя да 77-й гадавіны Вялікай Перамогі. Гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, сельвыканкама. Асаблівую цікавасць вучняў выклікалі выступленні намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама Ханавец С.М., старшыні Шаняўскога сельсавета Лапукі С.І., дэпутата раённага Савета дэпутатаў Ярмашэвіч А.М., якія не толькі расказалі аб шматлікіх фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, але і падзяліліся з вучнямі гісторыямі сваіх родных і землякоў, якія ваявалі супраць фашызму. Вучні яшчэ раз перагарнулі старонкі гісторыі вайны, паразважалі аб важнасці захавання гістарычнай памяці. Навучэнцы адзначылі ўклад у Перамогу беларускага народа, не засталіся абыякавыя да страшнай трагедыі знішчэння мірнага насельніцтва.

Продолжить чтениеПамятаць, каб не забыць

Нам этот мир завещано беречь

Пад такой назвай у 5 класе прайшла класная гадзіна, на якой прысутнічала дырэктар школы Ярашэвіч Алена Мікалаеўна. Падчас сустрэчы яна расказала аб баявым шляху і ўзнагародах свайго дзядулі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. З вялікім задавальненнем дзеці слухалі аповед і разглядвалі медалі і ордэны.

 

Продолжить чтениеНам этот мир завещано беречь

Яшчэ адзін «ШАГ»

21 красавіка для вучняў 9 класа быў праведзены занятак школы актыўнага грамадзяніна. Тэма: «Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў»

Дзеці ўзгадалі асноўныя этапы аперацыі «Баграціён»; у чым была сутнасць новай тактыкі «катлоў»; калі былі вызваленыя абласныя цэнтры; як вялася рэйкавая вайна.

Продолжить чтениеЯшчэ адзін «ШАГ»

Віншуем!

Літвіновіча Андрэя, які заняў 1 месца ў Адкрытым кубку Брэсцкай вобласці па легкаатлетычным кросе і ХVIII Палескім легкаатлетычным кросе на прызы майстра спорту міжнароднага класа Уладзіміра Цямчыка.

Дыплом удзельніка раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Лідар — 2022» атрымала Батура Ксенія.

Продолжить чтениеВіншуем!

Аперацыя «Абеліскі»

Старшакласнікі прынялі ўдзел у аперацыі і добраўпарадкавалі тэрыторыі каля помнікаў на месцы гібелі генерала Бахарава, на месцы дыслакацыі партызанскага атрада імя Чкалава, у памятнага знака на радзіме Р.Р. Шырмы.

 

Продолжить чтениеАперацыя «Абеліскі»