Прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 9,11 класаў з прадстаўніком УА «Пінскі дзяржаўны аграрны тэхналагічны каледж». Ён расказаў пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у каледжы. Гэта «Вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання», «Тэхнічная эксплуатацыя абсталявання харчовых вытворчасцей», «Вытворчасць малочных прадуктаў», «Вытворчасць мясной і мясаўтрымліваючай прадукцыі», «Фельчар ветэрынарнай медыцыны». Для выпуснікоў 9 і 11 класаў сустрэча была актуальнай і карыснай.