Прафілактычнае мерапрыемства «Правілы электрабяспекі дома і на вуліцы» для вучняў малодшых класаў правяла старшы інспектар Пружанскай раённай энергагазінспекцыі Кныш Н.Г. Яна расказала дзецям аб правілах карыстання электрапрыборамі, газавай плітой, паказала прафілактычны відэаролік з мэтай недапушчэння няшчасных выпадкаў.