Пружанскі раён- ведаем, ганарымся!

     Кожны чалавек задумваўся, з чаго пачынаецца Радзіма…. А пачынаецца яна з любові да малой радзімы. 17 ліпеня навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і юбілейнаму году Брэсцкай вобласці. Школьнікі ўспомнілі трагічныя моманты гісторыі Пружаншчыны, ушанавалі памяць аб гераічным подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пагаварылі аб дасягненнях і турыстычным патэнцыяле раёна. Удзельнікі мерапрыемства зрабілі выснову, што дасягненні нашага раёна магчымыя дзякуючы людзям, якія жывуць на нашай зямлі. Напрыканцы сустрэчы рабяты напісалі пажаданні для Пружанскага раёна.

 

Добавить комментарий