Завяршыўся тыдзень працоўнага навучання, у ходзе якога вучні мелі магчымасць паказаць свае ўменні, праявіць сваю творчую фантазію, павучыцца новаму. За гэты час вучні паўдзельнічалі ў разгадванні крыжаванак, конкурсе юных майстроў “Зрабілі самі, сваімі рукамі”, творчай майстэрні “Разам сябруем – разам працуем”, выпуску віншавальных паштовак і выставах творчых работ. Таксама яны пазнаёміліся з многімі карыснымі прафесіямі, праглядзеўшы і абмеркаваўшы прэзентацыю «Фестываль прафесій”.