Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня традыцыйным у школе стаў канцэрт для настаўнікаў, работнікаў школы і дзяўчат. Сапраўдным падарункам да свята сталі песні, вершы, сцэнкі ў выкананні вучняў школы. Работнікі школы былі адзначаны Ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі, а настаўнікі атрымалі сувеніры ў гонар жаночага дня. Увесь дзень у школе панаваў святочны настрой, які з самага ранку стварылі вучні і педагогі. Са святам, паважаныя жанчыны!