Сем «Я»

У гонар Міжнароднага дня сям’і, які адзначаецца 15 мая, у кожным класе прайшлі адзіныя ўрокі, прысвечаныя гэтай даце. Госцем школы ў гэты дзень быў айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы в. Засімавічы, які засяродзіў увагу вучняў на тым, што з сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна, што сям’я — крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек. У ходзе размовы айцец Сергій адзначыў, што асноўным прызначэннем сям’і можна назваць нараджэнне і выхаванне дзяцей, што вельмі важна, каб сям’я была трывалай, бо менавіта ў ёй дзіця вучыцца спасцігаць сакрэты зносін паміж людзьмі, вучыцца любові і клопату, праз сям’ю ад аднаго пакалення да другога перадаюцца мудрасць і веды.

Добавить комментарий