У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры з вучнямі 7, 8 класаў прайшла гульнёвая праграма «Вясёлая фразеялогія». Вучні не толькі знаходзілі фразеялагізмы ў тэкстах, падбіралі іх да словазлучэнняў, але і малявалі, і тлумачылі іх значэнні.
У пятніцу вучні 9, 11 класаў сабраліся на інтэлектуальную гульню «Таямніцы роднай мовы». Падчас гульні каманды паказалі выдатную эрудыцыю і кемлівасць. І толькі апошні конкурс дапамог выявіць пераможцаў-адзінаццацікласнікаў.
Закончыўся тыдзень конкурсам чытальнікаў вершаў «Паэтычны вернісаж».