28 лютага адзіны дзень інфармавання быў праведзены ў форме вуснага часопіса «Ганаровае званне — абаронца Айчыны». На сустрэчу з вучнямі 8 — 10 класаў быў запрошаны старшыня Шаняўского сельвыканкама Лапука С. І., які падзяліўся вопытам асабістай службы ў арміі, даў слушныя парады аб тым, якія якасці неабходна выхоўваць юнакам, каб стаць сапраўдным абаронцам сваёй Радзімы.