У ходзе мерапрыемства навучэнцы 5-7 класаў успомнілі гісторыю сваіх радаводаў, распавялі пра значэнне малой радзімы ў іх жыцці. У завяршэнні сустрэчы дзеці прыйшлі да высновы, што малая радзіма для кожнага чалавека з’яўляецца тым светлым агеньчыкам, які будзе яркім святлом клікаць яго ў родныя краі.