Вучні школы вельмі чакалі, калі на зямлю ляжа снег, каб наведаць заняткі па лыжнай падрыхтоўцы. Некаторыя ўпершыню сталі на лыжы і атрымалі незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Спалучэнне патрэбных фізічных практыкаванняў пад уздзеяннем свежага паветра стане добрым прафілактычным сродкам загартоўвання дзяцей, які выклікае неабходнасць у пастаянным далучэнні да спартыўных дасягненняў, павысіць супраціўленне арганізму да прастудных захворванняў, надасць бадзёрасць, павысіць працаздольнасць і вынослівасць.