21 лютага ў школе адзначаўся Міжародны дзень роднай мовы. Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая наша мова.
У гэты дзень для вучняў 1 — 4 класаў праводзілася літаратурна-музычная кампазіцыя «Гучы, мая родная мова!» Вучні мелі магчымасць чытаць вершы, размаўляць, спяваць песні на роднай беларускай мове.
Старшакласнікаў запрасілі на інтэлектуальную гульню «Родная мова». Дзеці ў групах працавалі над заданнямі, складалі крыжаванкі.
Цікава прайшла гульня для вучняў сярэдняга звяна «Поле цудаў». Вучні пазнаёміліся са словамі, якія мала ўжываюцца ў сучаснай мове. Вялікую падтрымку аказалі гледачы.