Для вучняў 1-4 класаў была арганізавана экскурсія ў сельскую бібліятэку “Кніжнае царства запрашае”. Загадчык Шаняўскога сельскага клуба-бібліятэкі Кабрынец Т.Ф. правяла інтэрактыўны занятак, пазнаёміла з дзіцячымі выданнямі, якія ёсць у бібліятэцы, і арганізавала выставу да 85-годдзя Пружанскага раёна, з якой дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца таксама. Такія формы супрацоўніцтва спрыяюць развіццю цікавасці да кнігі, духоўна-маральнаму развіццю вучняў.