Прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі 11 класа правялі прадстаўнікі УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт». Падчас сустрэчы школьнікі даведаліся аб умовах прыёму абітурыентаў у 2022 годзе, у якой форме і якія спецыяльнасці можна атрымаць ва ўніверсітэце, якія дакументы неабходныя для паступлення і ці можна паступіць па мэтавым накіраванні.