24 мая адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім былі разгледжаны пытанні выхавання і бяспекі дзяцей. Перад прысутнымі выступіў інспектар ІСН Пружанскага РАУС Таразевіч Д.С., які нагадаў законным прадстаўнікам аб выкананні бацькоўскіх абавязкаў па доглядзе непаўналетніх падчас летніх канікул, аб неабходнасці выканання правіл дарожнага руху пры руху на веласіпедзе, аб правапарушэннях і злачынствах, якія могуць здзейсніць непаўналетнія, калі знаходзяцца без догляду дарослых.