Свята Перамогі

Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 9 гадзін 30 мінут каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.

На мітынг прыйшлі  школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. Усім удзельнікам і гасцям мітынгу вучнямі і педагогамі школы былі прышпілены чырвона-зялёныя стужкі з яблыневымі кветкамі.

На мітынгу з прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч.

Айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.

Вучні  школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй.  Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі. Пасля мітынгу члены атрада «Міласэрнасць» павіншавалі ветэранаў вайны Гуга Л. В. і Бабрук Н. А. са святам, наведаўшы іх на даму.

Добавить комментарий