З 20 па 25 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У ходзе тыдня вучні мелі магчымасць паўдзельнічаць у гульні “К. Чукоўскі дзецям”, акцыях і аперацыях “Падары кнігу бібліятэцы” і “Прачытай сам і падзяліся кнігай з сябрам” (бібліятэка на калёсах), падарожжах, рэкламнай выставе “Будзеш кнігі чытаць – будзеш усё ведаць”, музычна-забаўляльнай праграме “У гасцях у гномаў” і музычнай гасцёўне “Беларускія народныя абрады і святы”, квэст-руме “Чытальнікі-скарбашукальнікі” і буктрэйлеры кніг для падлеткаў “У свеце фантастыкі”.