Цікава і змястоўна прайшоў тыдзень біялогіі ў нашай школе. Адкрылі прадметны тыдзень вучаніцы 5 — 9 класаў у вобразах царыцы Біялогіі і яе дачок — Батанікі, Заалогіі і Анатоміі. Усе навучэнцы былі запрошаны ў падарожжа «У царства біялогіі».
Вучні 5 — 6 класаў удзельнічалі ў гульні «Сцяжынка загадак». Навучэнцы 7 — 8 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Вінегрэт-шоу». А старшакласнікі абмеркавалі праблемнае пытанне прафілактыкі шкодных звычак на пасяджэнні круглага стала «Дзеткі ў піўной клетцы». У суботні дзень вучні 5 — 7 класаў прадставілі міні-праекты «Скарбы роднага краю», дзе праявілі сваю самастойнасць і творчасць.