З 16 па 21 кастрычніка ў школе прайшоў Тыдзень матэматыкі. Для вучняў была прапанавана насычаная праграма мерапрыемстваў. Навучэнцы старэйшых класаў прынялі ўдзел у матэматычным турніры «КВМ — клуб вясёлых матэматыкаў», пазнавальнай гульні «Поле матэматычных цудаў», наведалі «Матэматычнае кафэ», правялі «Вясёлую статыстыку» навучальнай установы. Навучэнцы 1-4 класаў з вялікім задавальненнем вырашалі займальныя задачы, адгадвалі рэбусы і галаваломкі, прынялі ўдзел у творчай майстэрні «Займальныя лічбы і фігуры», «Матэматычным турніры», гульні «Гадзіна вясёлай матэматыкі». Нават фізкультхвілінка прайшла з выкарыстаннем песень пра лікі і лічбы!