Адзвінеў апошні званок. Вучні 11 класа здалі дзяржаўныя экзамены.
9 выпускнікоў сёлета развіталіся са сваёй роднай школай 9 чэрвеня, атрымаўшы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук дырэктара атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Адна з выпускніц, Вярэніч Кацярына, скончыла школу з пахвальным лістом. Сур’ёзныя юнакі і вясёлыя дзяўчаты дзякавалі школе за веды, атрыманыя тут, за дапамогу і падтрымку сваіх настаўнікаў.