У рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па рэалізацыі праекта «Урок у музеі» ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшоў урок гісторыі для навучэнцаў 7-9 класаў ДУА «Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма». Супрацоўнікі музея здолелі стварыць атмасферу ўцягнутасці і ажыўленага абмеркавання, што дазволіла школьнікам актыўна ўдзельнічаць у вывучэнні гістарычнага матэрыялу.