Вясёлыя, прыгожыя і светлыя навагодні ранішнік і вечар прайшлі ў нашай школе.
Дзякуючы старанням членаў драматычнага гуртка (кір. А. В. Вашчук), на ранішніку была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і Цыганкі, Снегавік, Карабас Барабас, Ліса Аліса і Кот Базіліо…
Цікавыя гульні і вясёлыя карагоды пад акампанімент І. М. Коверзневай, вершы і песні ўдзельнікаў музычнага гуртка (кір. І. Р. Бяляева) яшчэ больш надавалі святочнага настрою.
Здаецца, што ён перадаўся і тым, хто прыйшоў на школьны навагодні вечар.
Парадавалі шматлікіх гасцей вечара (бацькоў, членаў Савета школы, членаў сельвыканкама, мясцовых жыхароў) члены вучнёўскага актыву пад кіраўніцтвам А. Г. Каляды.
Казка на сучасны лад, разыграная на свяце, не толькі развесяліла, але і паказала творчы патэнцыял вучняў і педагогаў школы.
Дзяўчынкі 7 класа здзівілі сваімі музычнымі сюрпрызамі, а танцавальная праграма падняла ў навагодні карагод нават дарослых.