У рамках работы занальнага цэнтра на базе школы прайшла квэст-гульня «Партызанскімі сцежкамі»

     З мэтай папулярызацыі гістарычнай і культурнай спадчыны малой радзімы, актывізацыі пазнавальнай цікавасці вучняў у рамках работы занальнага цэнтра на базе школы прайшла квэст-гульня «Партызанскімі сцежкамі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел нашы рабяты і навучэнцы ДУА «Слабадская сярэдняя школа». Удзельнікам квэста неабходна было прайсці партызанскімі сцежкамі 6 станцый, выканаць на кожнай станцыі заданне і сабраць 6 запаветных літар «П», «О», «Б», «Е», «Д», «А». Станцыі «Гістарычная», «Медыцынская», «Міннае поле», «Гэтых дзён не змоўкне слава», «Музычная» выклікалі ў рабят масу станоўчых эмоцый. Удзельнікі ўспомнілі важныя даты, падзеі і імёны, якія прынеслі ў гады Вялікай Айчыннай вайны радасць перамог і горыч паражэнняў. На станцыях рабят сустракалі педагогі Пекун Н.А. і Жэдзік Г.М., а таксама работнікі ДУК «Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка» Кабрынец Т.Ф. і Гароднік А.Г. Веданне гісторыі краіны і раёна, інфармацыя пра герояў вогненных гадоў, а таксама спартыўная спрыт спатрэбіліся рабятам. Завяршылася мерапрыемства сумесным выкананнем ваенных песен пад баян.

Добавить комментарий