З 12 па 17 красавіка ў школе праходзіць тыдзень прадметаў эстэтычнага цыклу. У рамках тыдня вучні 1-2 класаў наведалі конкурсную праграму «Свята фарбаў» і гульню-віктарыну «Вясёлкавы калейдаскоп». Падчас правядзення мерапрыемстваў вучні паказалі свае веды аб відах і жанрах выяўленчага мастацтва, разгадалі шмат рэбусаў і загадак, акунуліся ў свет мультыплікацыі, пабывалі ў майстэрні рэстаўратараў, адчулі сябе сапраўднымі мастакамі.